ДУБЛЁРЫ "ДЫНАМА" І "ІСЛАЧЫ" ЗГУЛЯЮЦЬ 7 ЧЭРВЕНЯ
Матч стартавага тура першынства дублёраў-2023 паміж сталічным "Дынама" і "Іслаччу" перанесены з 19 сакавіка на 7 чэрвеня.
Прычына — у выкліку вялікай групы футбалістаў "бела-сініх" у юнацкую зборную Беларусі (U17), з якой, дарэчы, нашы рэзервісты эксперыментальнай абоймай згуляюць кантрольны паядынак заўтра, 16 чэрвеня, на "сінтэтыцы" КФП ФК "Мінск" (пачатак у 16.30).
Такім чынам, старт сезона для падначаленых Дзмітрыя Лянцэвіча адкладваецца да выязнога супрацьстаяння з моладзевым складам мазырскай "Славіі" — у панядзелак, 3 красавіка.