ДАНІІЛ ШАПКО ПРАЦЯГНЕ ВЫСТУПАЦЬ ЗА "МАКСЛАЙН"
Брамнік мінскага "Дынама" Данііл ШАПКО да сканчэння гэтага сезона будзе выступаць на правах арэнды за віцебскі "Макслайн" (Д2).
Выхаванец клубнай Акадэміі правёў за асноўны склад "бела-сініх" два матчы, прычым у абодвух захаваў свае вароты "сухімі".
У другой палове 2021-га быў арандаваны "Смаргонню", летам 2022-га ў такім жа статусе далучыўся да "Макслайна", які тады прадстаўляў Рагачоў.