#ДАМЫДЫНАМА ПАЗМАГАЮЦЦА ЗА СУПЕРКУБАК
У нядзелю, 12 сакавіка, будзе адкрыты сезон-2023 ў айчынным жаночым футболе. За Суперкубак Беларусі пазмагаюцца сталічныя калектывы — "Дынама"-БДУФК і "Мінск".
Нагадаем, што гэтыя ж суперніцы аспрэчвалі трафей пару папярэдніх гадоў. У абодвух выпадках мацнейшымі аказваліся нашы дзяўчаты (4:0 і 2:1)!
Зараз паядынак прыме стадыён "Дынама-Юні" па вуліцы Вышалескага, 4А. Пачатак а 12-й гадзіне.
Лёсаванне матчу зрабіла падначаленых Юрыя Малеева яшчэ і намінальнымі гаспадарамі, дазволіўшы, у прыватнасці, выбіраць колер гульнявой формы — перавага аддадзена сіняму камплекту (брамнік — у чорным).
У жывым эфіры за развіццём падзей можна сачыць на Youtube-канале АБФФ.
Але куды лепш падтрымліваць сваю любімую каманду на трыбунах! Уваход вольны.