ЧАЦВЁРА ДЫНАМАЎЦАЎ ПЕРАМАГЛІ Ў СКЛАДЗЕ ЗБОРНАЙ U17
Зборная нашай краіны, сфармаваная з футбалістаў не старэйшых за 2006 год нараджэння, выдатна стартавала ў элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы-2024 (U17).
Падначаленыя Аляксандра Юрэвіча святкавалі валявую перамогу над гаспадарамі квартэту 1 сербамі — 2:1.
Да гэтага поспеху маюць дачыненне чацвёра гульцоў мінскага "Дынама". Прычым усе пачалі паядынак з першых хвілін.
Да фінальнага свістка дапрацавалі цэнтрбек Павел АПЯЦЁНАК (2007 г.р.), які перад самым перапынкам ударам з блізкай адлегласці зрабіў лік 1:1, і апорнік Арцём САКАЛОЎСКІ.
На 80-й хвіліне былі заменены абаронца Міхаіл АЛЯКСАНДРАЎ і форвард Трафім МЕЛЬНІЧЭНКА.
У другім матчы гэтай "пулькі" ізраільцяне разыйшліся ўнічыю 1:1 з баснійцамі.
Наступную сустрэчу беларусы правядуць у суботу, 25 сакавіка, — з супернікамі з Ізраіля.