Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

БРОНЗА НА ТУРНІРЫ "НАША БУДУЧЫНЯ"

06.03.2023

Тры юнацкіх узросты "бела-сініх" паўдзельнічалі ў традыцыйным міжнародным турніры "Наша будучыня", які прымаў сталічны футбольны манеж.

Хлопцы 2015 года нараджэння пад кіраўніцтвам Станіслава Шыраева і Аляксандра Сабалеўскага ўзняліся на ніжнюю прыступку п'едыстала. Прычым маглі дабрацца і да вырашальнай стадыі, аднак у паўфінальным супрацьстаянні з землякамі-"кананірамі" аказаліся крыху меней удачлівымі ў серыі пенальці. Затое ў сустрэчы за бронзу разграмілі равеснікаў з "Мінска".

Папярэдні этап

ДЫНАМА-МІНСК: Калуга Сінія (Расія) — 2:4; Страла (Пскоў, Расія) — 5:0; Мінск 15 — 8:0; Шахцёр (Салігорск) — 3:1.
Вынік. 1. Калуга Сінія — 12. 2. ДЫНАМА-МІНСК — 9. 3. Страла — 6. 4. Шахцёр — 3. 5. Мінск 15 — 0.

1/2 фінала. ДЫНАМА-МІНСК — Арсенал (Мінск) — 4:4, па пенальці 0:2.

За 3-е месца. ДЫНАМА-МІНСК — Мінск — 6:2.

Бронзавыя медалі заваявалі Ігнат НІКАНОВІЧ, Максім СТАСЕВІЧ, Мікіта МІЛАШЭЎСКІ, Арцём ВІЛЬКОЦКІ, Максім КРЭСІК, Цімафей АЛЁХІН, Глеб ЖЭЧКА, Арцём СЛІЖЭЎСКІ, Міхаіл МАЛАХОЎСКІ, Ілля ШОСТАК, Раман ВАРАНКОВІЧ, Аляксандр ЗЫКАЎ, Антон БЕЛЬСКІ, Данііл БЫКОЎСКІ.

Прыз найлепшаму брамніку спаборніцтваў атрымаў Ігнат Нікановіч.

 

У катэгорыі "2014 год нараджэння" дынамаўцы фінішавалі 5-мі.

 

У групе "2013 год нараджэння" наш клуб быў прадстаўлены двума складамі. "Дынама-Мінск" заняла 17-е месца, "Дынама-Мінск 13" — 23-е.