Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

БІЛЕТНЫЯ ПАКЕТЫ НА МАТЧЫ З "ІСЛАЧЧУ" І "АМКАЛАМ"

14.03.2023

У наступныя выходныя стадыён "Дынама-Юні" (вул. Вышалеская, 4А) стане цэнтрам прыцягнення для шматлікіх заўзятараў футбола.

У суботу, 18 сакавіка, першую гульню ў межах чэмпіяната Беларусі-2023 там правядзе наша галоўная каманда, якая пазмагаецца з "Іслаччу". Пачатак а 18-й гадзіне.

Назаўтра ветэраны "бела-сініх", узмоцненыя некалькімі спецыяльнымі гасцямі, праэкзаменуюць расійскіх топ-блогераў з "Амкала". І тут стартавы свісток прагучыць у 18.00.

Квіткі на паядынак з зорнымі медыяфутбалістамі коштам 5-7 рублёў паступілі ў продаж на Ticketpro!

Дарэчы, заўзятары могуць добра сэканоміць — пры набыцці білетных пакетаў на абодва матчы. Не прапусціце шанс убачыць дзве відовішчныя падзеі па даступнай цане.

Ну і нагадваем, што ў перапынку паядынка з "Іслаччу" адбудзецца фотасесія з удзелам Германа Эль Класіка, Пракопа і Млечнага. Ласкава вітаем!