"БЕЛА-СІНІЯ" ЗГУЛЯЮЦЬ МІЖНАРОДНЫ КАНТРОЛЬНЫ МАТЧ
Паўзу, якая ўзнікла з-за паядынкаў нацыянальных каманд, "бела-сінія" запоўняць спарынгам. У суперніках — зборная Расіі, укамплектаваная футбалістамі не старэйшымі за 2004 год нараджэння.
Матч адбудзецца ў суботу, 25 сакавіка, на стадыёне "Дынама-Юні" (вул. Вышалескага, 4А). Пачатак у 12.00.
Уваход на трыбуны — вольны. У жывым эфіры назіраць за развіццём падзей можна на клубным Youtube-канале.
Адзначым, што трэнерскі штаб Вадзіма Скрыпчанкі ў гэтым супрацьстаянні задзейнічае эксперыментальны склад — у сувязі з выклікам вялікай групы гульцоў у розныя зборныя.