"БЕЛА-СІНІЯ" АДКРЫЮЦЬ СЕЗОН 18 САКАВІКА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" зацвердзіла поўны расклад матчаў 1-га тура чэмпіяната краіны-2023 ў найвышэйшай лізе.
Нагадаем, што адкрываць сезон нашай галоўнай камандзе належыць дамашняй гульнёй з прысталічнай "Іслаччу".
Паядынак адбудзецца ў суботу, 18 сакавіка, на стадыёне "Дынама-Юні" (вул. Вышалескага, 4А). Пачатак а 18-й гадзіне.