"АЎТАРАДЫЁ" — ІНФАРМАЦЫЙНЫ ПАРТНЁР МІНСКАГА "ДЫНАМА"
Інфармацыйным партнёрам ФК "Дынама-Мінск" у сезоне-2023 стала "Аўтарадыё".
У межах супрацы на хвалях радыёстанцыі можна будзе пачуць анонсы дамашніх паядынкаў "бела-сініх" і клубных мерапрыемстваў. А ў папулярным ранішнім Rock&Roll шоў Шуніна і Аляксандрава, якое выходзіць у эфір штодня з 7.00 да 10.00, перад матчамі нашай каманды на сваім стадыёне будуць праводзіцца розыгрышы квіткоў.
Слухайце добрую музыку і заўзейце за мінскае "Дынама"!
"Аўтарадыё" — гэта радыёстанцыя класічнага рока, дзе гучаць толькі найлепшыя рок-хіты планеты. У сталіцы станцыя вяшчае на частаце 98.0 FM.