АСНОВА І ДУБЛЁРЫ ПРАВЯДУЦЬ СПАРЫНГІ НА СВАІМ ПОЛІ
У суботу, 4 сакавіка, на стадыёне "Дынама-Юні" па вуліцы Вышалескага, 4А адбудуцца кантрольныя паядынкі з удзелам каманд "бела-сініх".
Першымі на "сінтэтыку" выйдуць нашы дублёры, якія пазмагаюцца з "Юні Мінск" (Д3). Пачатак а 12-й гадзіне.
Асноўны склад пад кіраўніцтвам Вадзіма Скрыпчанкі сустрэнецца з пінскай "Хваляй" (Д2). Стартавы свістак прагучыць у 15.00. Жывая трансляцыя матча — традыцыйна на клубным Youtube-канале.