АРЫНЬЁ — НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ МАТЧА З "ІСЛАЧЧУ"
У гэтым годзе, як і ў 2022-м, Маладзечненскі мясакамбінат будзе ўзнагароджваць найлепшага гульца ў складзе мінскага "Дынама" па выніках кожнага дамашняга матча.
Уладальніка звання вызначае трэнерскі штаб "бела-сініх" — і лаўрэат вязе дадому ўнушальных памераў бокс з тыднёвым запасам мясных снэкаў ад надзейнага партнёра нашага клуба.
Сёння смачны прыз дастаўся АРЫНЬЁ, аўтару першага дынамаўскага гола ў сезоне. Класны ўдар бразільскага абаронцы з-за межаў штрафной пляцоўкі аказаўся пераможным у супрацьстаянні з "Іслаччу".
Віншуем Оры з выдатным стартам!