АРЦЁМ МАКАЎЧЫК — У НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЗБОРНАЙ
Пасля пераможнага чэмпіянатнага паядынка з "Іслаччу" (3:0) група футбалістаў мінскага "Дынама" адправілася ў нацыянальную зборную Беларусі.
Спачатку ў спісе Георгія Кандрацьева было пяцёра "бела-сініх" — абаронцы Руслан ХАДАРКЕВІЧ і Максім ШВЯЦОЎ, хаўбек Арцём БЫКАЎ, нападнікі Ўладзіслаў МАРОЗАЎ і Ўладзімір ХВАШЧЫНСКІ.
У выніку да складу галоўнай каманды краіны далучыўся і Арцём МАКАЎЧЫК, для якога гэта першы такі выклік. Адзначым, што ў актыве 22-гадовага брамніка ёсць 8 матчаў за моладзевую зборную.