АЛЯКСАНДР МІХАЛЕНКА АРАНДАВАНЫ "ЭНЕРГЕТЫКАМ"-БДУ
21-гадовы абаронца "бела-сініх" Аляксандр МІХАЛЕНКА да сканчэння гэтага сезона будзе выступаць на правах арэнды за мінскі "Энергетык"-БДУ.
Раней перспектыўны футбаліст у такім жа статусе гуляў за рэчыцкі "Спадарожнік" (2021; 13 матчаў), магілёўскі "Днепр" (2021; 10 сустрэч, 1 гол) і прысталічную "Іслач" (2022; 7 паядынкаў).
Тройчы выходзіў на поле ў форме моладзевай зборнай Беларусі.