Наступны матч БАТЭ 25 лістапада (20:00) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

АКТЫЎНАСЦІ НА МАТЧЫ "ДЫНАМА-МІНСК" — "ІСЛАЧ"

17.03.2023

Ужо заўтра, 18 сакавіка, "бела-сінія" адправяцца ў шлях па дыстанцыі чэмпіяната Беларусі-2023 ў найвышэйшай лізе. Стартаваць належыць у родных сценах паядынкам з "Іслаччу". Пачатак бітвы на стадыёне "Дынама-Юні" — у 18.00.

Верым, што сур’ёзную дапамогу ў супрацьстаянні з няпростым апанентам нашай камандзе акажуць сваёй гарачай падтрымкай заўзятары! Чакаем усіх — і малых, і вялікіх — на трыбунах!

Доступ на тэрыторыю стадыёна (з боку вул. Вышалескага) адкрыюць у 17.00. Прыходзьце загадзя — і баўце час да гульні цікава!

СВЯТА СМАКУ АД МІТЭРЫІ CHUCK

Тут можна пачаставацца хот-догамі, мяснымі снэкамі, бульбай фры, гарачымі і халоднымі напоямі.

ЗОНА АКТЫЎНАСЦІ WINLINE

Зараджайцеся энергіяй пад рытмічную дыджэйскую музыку — і чакайце прыемных сюрпрызаў!

ПРОДАЖ КЛУБНАЙ АТРЫБУТЫКІ І СУВЕНІРНАЙ ПРАДУКЦЫІ

Перад стартам сезона варта купіць сабе што-небудзь з афіцыйнага мерча — гульнявыя майкі, байкі, шалікі, дарэчныя для цяперашняга надвор’я шапкі і рукавіцы, календары, вымпелы, нататнікі і шмат чаго іншага.

А таксама — матчавыя праграмкі, пра якія чытайце ніжэй.

РОЗЫГРЫШ МЯСНОГА БОКСА АД МАЛАДЗЕЧНЕНСКАГА МЯСАКАМБІНАТА

Хочаце атрымаць тыднёвы запас натуральных мясных далікатэсаў? Тады набывайце матчавыя праграмкі, кожнай з якіх дадзены ўнікальны нумар. У перапынку паядынка шчасліўчыка вызначыць лёсаванне.

ДЫНАМОША

Маскот "бела-сініх" з задавальненнем патусуецца, патанчыць, павесяліцца з юнымі заўзятарамі.

ФАТАСЕСІЯ ТОП-БЛОГЕРАЎ

У перапынку матча Герман Эль Класіка, Пракоп і Млечны — зоркі самай папулярнай медыяфутбольнай каманды Расіі "Амкал" — сустрэнуцца з прыхільнікамі ў спецыяльна азначанай зоне каля галоўнай трыбуны. У праграме — сумесныя здымкі і карткі з аўтографамі!