АДКРЫТАЯ ДЛЯ СМІ ТРЭНІРОЎКА "БЕЛА-СІНІХ"
Трэніроўка галоўнай каманды "бела-сініх" у пятніцу, 17 сакавіка, будзе адкрытай для прадстаўнікоў СМІ.
Запрашаем журналістаў на стадыён "Дынама-Юні" ў тым ліку задаць пытанні трэнерскаму штабу і гульцам перад стартам чэмпіяната Беларусі-2023! Для інтэрв’ю выдзелена 15 хвілін — з 16.15 да 16.30.
У 16.30 пачнецца сам занятак.
Пацвердзіць свой прыезд на адкрытую трэніроўку неабходна па тэлефоне +375 29 618 7410 (прэс-сакратар Екацярына Антонава).