АБДУЛ БАНДААГО ВЫКЛІКАНЫ Ў ЗБОРНУЮ БУРКІНА-ФАСО
Зборная Буркіна-Фасо працягвае выступленні ў кваліфікацыі Кубка афрыканскіх нацый-2023. І ў хуткім часе правядзе чарговыя паядынкі — двойчы сустрэнецца з супернікамі з Тога (24 сакавіка дома, 28-га — на выездзе).
У гэтых супрацьстаяннях на поле можа выйсці і прадстаўнік мінскага "Дынама" — хаўбек Абдул БАНДААГО.
Пасля двух тураў буркінійцы з’яўляюцца лідарамі групы B з 6 ачкамі. У каманды Каба-Вердэ — 3, у эсвацінійцаў і тагалезцаў — па 1.
Зараз у актыве Бандааго — пяць матчаў у форме сваёй нацыянальнай зборнай.