ЗОРКА МЕДЫЯФУТБОЛА ЭЛЬХАН — НА МАТЧЫ МІНСКАГА "ДЫНАМА"
Спецыяльным госцем нядзельнага матчу паміж мінскім "Дынама" і "Шахцёрам" стане топавы расійскі блогер ЭЛЬХАН.
Запрашаем усіх на аўтограф- і фотасесію легенды "Амкала", класнага футбольнага фрыстайлера, заснавальніка школы футбольнай тэхнікі з вялікай аўдыторыяй у Instagram і Youtube, амбасадора тытульнага партнёра нашага клуба кампаніі Winline!
Самыя смелыя і тэхнічныя могуць кінуць Эльхану выклік у пане — разнавіднасці вулічнага футбола на абмежаванай прасторы, дзе трэба не толькі забіць як мага болей галоў, але і пракінуць мяч паміж ног суперніка.
Усё гэта будзе адбывацца з 14.00 у зоне актыўнасці Winline, размешчанай на тэрыторыі Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама" справа ад увахода праз гістарычную арку. Рады бачыць кожнага!
Нагадаем, што стартовы свісток у супрацьстаянні лідараў чэмпіянату Беларусі-2023 прагучыць 7 мая ў 16.00. Білеты ў продажы!