Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ЗГУЛЯЛІ ЎНІЧЫЮ З "МІНСКАМ"

27.05.2023

Чэмпіянат Беларусі-2023. Найвышэйшая ліга

Матч 10-га тура

МІНСК — ДЫНАМА-МІНСК — 1:1 (0:0)
ГАРАДЗЕЯ. 27 мая. Стадыён "Гарадзея". Пачатак у 20.00. 920 гледачоў.
СУДДЗІ: А.Кургхелі, В.Гецікаў, А.Гецікаў (усе — Гомель).
МІНСК: Нячаеў, Гурбан, Якушэвіч, Забелін (Лапун, 61), Касараб, Душэўскі (к), Кузняцоў, Прановіч (Чарнаок, 27; Малашэвіч, 83), Туманаў, Мартынаў, Пячура (Мігдалёнак, 86).
Запасныя: Пяцігорац, Тарабеш, Дзіхціеўскі, Граковіч, Чакурышвілі, Саагі.
ДЫНАМА-МІНСК: Шпакоўскі, Бегуноў, Паліцевіч (к), Сачыўка, Арыньё (Вакуліч, 85), Рылач (Нікіфарэнка, 72), Быкаў, Дземчанка, Сядзько (Пуціла, 56), Бакіч, Марозаў (Хвашчынскі, 70).
Запасныя: Лапавухаў, Холадаў, Ніжнік, Еўдакімаў, Дубінец, Арлоў.
ГАЛЫ: 0:1 — Нікіфарэнка (78). 1:1 — Гурбан (94+).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Чарнаок (44), Мартынаў (54).