Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

З ПУЦЁЎКАЙ У ЮНАЦКУЮ ЛІГУ УЕФА-2023/24

14.05.2023

Каманда "бела-сініх", сфармаваная з футбалістаў не старэйшых за 2005 год нараджэння, правяла ў родных сценах паядынак 6-га тура фінальнага раўнда юнацкага чэмпіянату краіны-2022/23 ва ўзроставай групе U18.

У выпадку перамогі падначаленыя Віктара Сокала і Паўла Рыбака станавіліся недасягальнымі для пераследнікаў. Вырашыць задачу атрымалася ў прыгожым відовішчным стылі, прычым яшчэ да перапынку ў вароты супернікаў заляцела чатыры мячы!

Выдатны бонус да залатых узнагарод — права выступаць у Юнацкай лізе УЕФА наступнага сезона.

Віншуем гульцоў, трэнерскі штаб і усіх, хто дапамог дабіцца такога значнага выніку!

14.5. ДЫНАМА-МІНСК U18 — РЦАР БДУ U18 (МІНСК) — 6:0
ДЫНАМА-МІНСК U18: Шымаковіч (Ярашэвіч, 70), Бекарэвіч (Холадаў, 46), Казакоў (к), Дубовік (Васкабойнікаў, 57), Бандарэнка (Марозік, 57), Каліноўскі (Матусевіч, 70), Белавус (Каржанеўскі, 70), Жэчка (Лявіцкі, 70), Варатынскі (Лісоўскі, 66), Лукашэнка, Ісачэнка.
ГАЛЫ: 1:0 — Дубовік (14). 2:0 — Бандарэнка (17). 3:0 — Бандарэнка (39). 4:0 — Каліноўскі (45). 5:0 — Каліноўскі (57). 6:0 — Каліноўскі (69, з пенальці).

 

Г

В

Н

П

М

А

ДЫНАМА-МІНСК U18

12

11

1

0

49-12

34

БАТЭ U18 (Барысаў)

12

8

2

2

35-16

26

Мінск U18

11

7

1

3

32-17

22

РЦАР БДУ U18

12

4

4

4

13-25

16

Шахцёр U18 (Салігорск)

11

2

3

6

20-26

9

Дынама-Брэст U18

11

2

3

6

11-29

9

Днепр U18 (Магілёў)

11

3

0

8

15-33

9

ЦРФ U18 (Брэст)

12

1

2

9

11-28

5