З "МІНСКАМ" ЗГУЛЯЕМ 27 МАЯ
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" прадставіла поўны расклад матчаў 10-га і 11-га тураў чэмпіянату краіны-2023 ў найвышэйшай лізе.
На гэтым адрэзку дыстанцыі нашы хлопцы правядуць толькі адзін матч — на выездзе з "Мінскам" у суботу, 27 мая. Стартавы свісток прагучыць у 20.00.
А вось наступны гульнявы дзень, прызначаны на 2-4 чэрвеня, падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі прапусцяць — такое двойчы за год чакае кожную з каманд з нагоды няцотнай колькасці ўдзельнікаў элітнага дывізіёна.