ВЫЗНАЧАЕМ НАЙЛЕПШАГА ГУЛЬЦА "ДЫНАМА" Ў МАІ!
У афіцыйнай групе ФК "Дынама-Мінск" у сацыяльнай сетцы "УКантакце" стартавала чарговая апытанка — гэтым разам належыць вызначыць найлепшага гульца "бела-сініх" па выніках заключнага вясенняга месяца. Пераможцу намінацыі будзе ўручаны спецыяльны прыз ад тытульнага партнёра нашага клуба — кампаніі Winline.
Заўзятарам прапануецца на выбар пяць кандыдатаў: галкіпер Дзяніс ШПАКОЎСКІ, хаўбекі Андрэй РЫЛАЧ і Павел СЯДЗЬКО, форварды Душан БАКІЧ і Ўладзіслаў МАРОЗАЎ.
ПЕРАХОДЗЬЦЕ ПА СПАСЫЛЦЫ — І ГАЛАСУЙЦЕ!
Нагадаем, што ў маі дынамаўцы адолелі "Шахцёр" (1:0), "Гомель" (4:0), "Энергетык"-БДУ (2:0), а таксама разыйшліся ўнічыю з "Мінскам" (1:1).