ВІДЭААТМАСФЕРА МАТЧУ "ДЫНАМА-МІНСК" — "ШАХЦЁР"
Дамашні паядынак нашай каманды з "Шахцёрам" кожным сваім імгненнем струмяніў неверагоднае напружанне. На шчасце, падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі ўзялі верх 1:0 і здолелі захаваць месца на таблічнай вяршыні чэмпіянату краіны-2023 ў найвышэйшай лізе.
За вельмі цікавай гульнёй з трыбун назірала больш за 10 тысяч чалавек, шмат хто з якіх да стартавага свістка ўволю нахадзіліся па фан-зоне на тэрыторыі Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама".
Прэс-служба "бела-сініх" падрыхтавала традыцыйнае відэа ў пацверджанне шыкоўнага антуражу, які панаваў на матчы і вакол яго.
Прыемнага прагляду!