УЗНАГАРОДЫ ДЛЯ ЎЛАДА МАРОЗАВА І ВАДЗІМА СКРЫПЧАНКІ
Перад сённяшняй сустрэчай сталічнага "Дынама" і "Шахцёра" (1:0) адбылася прыемная цырымонія. Прадстаўнікі нашага клуба атрымалі ўзнагароды з рук кіраўніка АБФФ Мікалая Шарснёва.
Вадзім СКРЫПЧАНКА быў названы найлепшым трэнерам чэмпіянату краіны па выніках красавіка. З Вадзімам Віктаравічам у стырна "бела-сінія" святкавалі пяць перамог у шасці матчах.
Уладзіслаў МАРОЗАЎ — найлепшы гулец на тым жа адрэзку дыстанцыі. 22-гадовы нападнік набраў шасць ачкоў па сістэме "гол плюс пас" (5+1).