УЛАДЗІСЛАЎ МАРОЗАЎ — WINLINE-ГУЛЕЦ САКАВІКА-КРАСАВІКА
Завершана апытанка наконт выяўлення найлепшага гульца мінскага "Дынама" па выніках сакавіка-красавіка. Лаўрэатам намінацыі стаў форвард Уладзіслаў МАРОЗАЎ, які атрымае спецыяльны прыз ад тытульнага партнёра нашага клуба — кампаніі Winline.
На гэтым адрэзку дыстанцыі 22-гадовы футбаліст у шасці паядынках чэмпіянату Беларусі забіў пяць мячоў і зрабіў адну галявую перадачу.
Адзначым, што ў галасаванні ў афіцыйнай групе "бела-сініх" у сацыяльнай сетцы "УКантакце" паўдзельнічала 360 чалавек. Вось як размеркаваліся месцы: 1. Марозаў — 140 (38,89%). 2. Фёдар Лапавухаў — 114 (31,67%). 3. Арыньё — 66 (18,33%). 4. Уладзімір Хвашчынскі — 23 (6,39%). 5. Арцём Быкаў — 17 (4,72%).