У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 8-ГА ТУРА — ДВА "БЕЛА-СІНІХ"
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" прадставіла свой варыянт сімвалічнай зборнай 8-га тура чэмпіянату краіны-2023 ў элітным дывізіёне.
Туды трапілі два прадстаўнікі мінскага "Дынама", якое святкавала пераканаўчую выязную перамогу над "Гомелем" — 4:0.
Для абаронцы Рамана БЕГУНОВА гэта першае ў годзе ўключэнне ў "каманду тыдня", для хаўбека Паўла СЯДЗЬКО, які аформіў у горадзе над Сожам ачковы хет-трык, — другое (таксама пасля 5-га тура).