У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 7-ГА ТУРА — ТРЫА ДЫНАМАЎЦАЎ
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" прадставіла свой варыянт сімвалічнай зборнай па выніках 7-га тура чэмпіянату краіны-2023 ў элітным дывізіёне.
Ганаровыя месцы ў "камандзе тыдня" занялі трыа гульцоў мінскага "Дынама", якое ў родных сценах узяло верх над "Шахцёрам" — 1:0.
Адзначанымі аказаліся брамнік Дзяніс ШПАКОЎСКІ, а таксама ўдзельнікі адзінай галявой атакі перад самым перапынкам — бразільскі абаронца АРЫНЬЁ і нападнік Уладзіслаў МАРОЗАЎ.
Дарэчы, раней абодва былі ўключаны ў такую адзінаццатку пасля паядынкаў 1-га і 2-га тураў.