ТРЫА "БЕЛА-СІНІХ" — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 9-ГА ТУРА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" прадставіла сваю версію сімвалічнай зборнай па выніках 9-га тура чэмпіянату краіны-2023 ў найвышэйшай лізе.
У "каманду тыдня" адабралі і трох гульцоў мінскага "Дынама", якое ў родных сценах зламіла супраціў "Энергетыка"-БДУ — 2:0.
Адзначанымі аказаліся галкіпер Дзяніс ШПАКОЎСКІ, які запісаў на ўласны рахунак трэці запар "сухі" матч, капітан каманды цэнтрбек Сяргей ПАЛІЦЕВІЧ і флангавы паўабаронца Андрэй РЫЛАЧ, які зарабіў асістэнцкі бал пры другім узяцці варот "студэнтаў".
Гэта ўжо трэцяе ў сезоне ўключэнне ў сімвалічную зборную для Паліцевіча (таксама пасля 1-га і 5-га), другое — для Шпакоўскага (пасля 7-га) і Рылача (пасля 2-га).