ПАВЕЛ СЯДЗЬКО — НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ 8-ГА ТУРА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" прызнала Паўла СЯДЗЬКО найлепшым гульцом 8-га тура чэмпіянату краіны-2023 ў найвышэйшай лізе.
Крэатыўны паўабаронца "бела-сініх" зрабіў вялікі ўнёсак у выязную перамогу сваёй каманды над "Гомелем" — 4:0.
25-гадовы футбаліст запісаў на асабісты рахунак асістэнцкі бал пры першым голе, на 36-й хвіліне забіў шыкоўным ударам са стандартнага становішча, а на 52-й усталяваў фінальныя лічбы на табло.