Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

НАЙВАЖНЕЙШАЯ ПЕРАМОГА НАД "ШАХЦЁРАМ"

07.05.2023

Чэмпіянат Беларусі-2023. Найвышэйшая ліга

Матч 7-га тура

ДЫНАМА-МІНСК — ШАХЦЁР (САЛІГОРСК) — 1:0 (1:0)
МІНСК. 7 мая. Нацыянальны алімпійскі стадыён "Дынама". Пачатак у 16.00. 10910 гледачоў.
СУДДЗІ: А.Кургхелі, В.Гецікаў (абодва — Гомель), А.Палуянаў (Мазыр).
ДЫНАМА-МІНСК: Шпакоўскі, Бегуноў, Паліцевіч (к), Швяцоў, Арыньё, Рылач, Быкаў, Дземчанка (Пуціла, 65), Сядзько (Еўдакімаў, 46), Бакіч (Калінін, 85), Марозаў (Хвашчынскі, 76).
Запасныя: Шымаковіч, Сачыўка, Вакуліч, Адах Ома, Бандааго, Нікіфарэнка.
ШАХЦЁР: Ігнатовіч, Шаўчэнка, Дзінга, Забелін, Гружэўскі, Корзун (к), Капленка, Шрамчанка (Кавалевіч, 63), Крымі (Скавыш, 75), Ахмедзі, Карпіцкі (Плака, 67).
Запасныя: Малашчыцкі, Лукашэвіч, Баранок, Кабышаў, Зянькоў, Свірыдзенка, Траарэ.
ГОЛ: 1:0 — Марозаў (47+, пас — Арыньё).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Капленка (5), Сядзько (37), Дзінга (83), Корзун (91+), Кавалевіч (94+).