Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

"МІНСК" — "ДЫНАМА-МІНСК": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ

25.05.2023

У суботу, 27 мая, наша каманда закрые вясенні адрэзак чэмпіянату краіны-2023 ў найвышэйшай лізе выязным супрацьстаяннем з "Мінскам". Гэтым разам сталічнае дэрбі прыме Гарадзея — стартавы свісток на стадыёне з аднаіменнай назвай прагучыць у 20.00.

КВІТКІ

Уваход на гульню — вольны.

Для заўзятараў "Дынама" выдзелены сектары 13-15.

НАДВОР’Е

Паслязаўтра ўвечары ў гарадскім пасёлку Нясвіжскага раёна будзе малавоблачна, без ападкаў. Слупок тэрмометра размясціцца ў адзнакі +16+18 градусаў.

ФОРМА

Войска Вадзіма Скрыпчанкі выйдзе на поле ў сініх майках і трусах (брамнік — цалкам у чорным).

СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ

Прызначэнне на паядынак атрымала брыгада арбітраў з Гомеля на чале з Амінам Кургхелі, асістэнтамі якога стануць Віктар і Андрэй Гецікавы. Чацвёрты суддзя — Сяргей Лабацэвіч (Ветка).

Інспектар матчу — Валер Вялічка (Мінск).

Дэлегат АБФФ — Сяргей Ільіч (Мінск).

ТРАНСЛЯЦЫЯ

Назіраць за развіццём падзей ў рэальным часе дазволяць тэлеканал "ЯСНАе TV" і сайт АБФФ (з інтэршумам). Гледачам з-за мяжы эфір даступны на Youtube-канале АБФФ.

ДУБЛЁРЫ

Рэзервовыя склады пазмагаюцца ў нядзелю, 28 мая, на стадыёне ФК "Мінск" (вул. Маякоўскага, 127/3). Пачатак у 14.00.