КВІТКІ НА МАТЧ "ДЫНАМА-МІНСК" — "ЭНЕРГЕТЫК"-БДУ
У нядзелю, 21 мая, "бела-сінія" згуляюць на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" (вул. Кірава, 8/6) — з землякамі з "Энергетыка"-БДУ ў межах 9-га тура чэмпіянату Беларусі-2023 ў найвышэйшай лізе.
Стартавы свісток у супрацьстаянні прагучыць у 19.00. Чакаем заўзятараў на трыбунах!
Квіткі коштам 5-10 рублёў даступны для набыцця:
- праз Ticketpro;
- у любым з пунктаў продажу гэтай кампаніі па ўсёй рэспубліцы;
- у клубнай краме на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" (сектар D24; працуе кожны дзень з 11.00 да 20.00).
У дзень матчу квіткі можна купіць у касах ля гістарычнай аркі арэны — з 15.00 да 20.00.
Для прыхільнікаў "Энергетыка"-БДУ выдзелены сектары B12 і B13.
Ільготы даюцца:
- дзецям да 5 гадоў — бясплатна (без права займання месца)
- дзецям ад 6 да 18 гадоў, студэнтам — 50% пры прад'яўленні дакумента
- пенсіянерам, інвалідам 2-й групы — 50% пры прад'яўленні дакумента
- ветэранам ВАВ, ліквідатарам ЧАЭС, інвалідам 1-й групы, воінам-інтэрнацыяналістам — бясплатна пры прад'яўленні дакумента.