КАВАМАШЫНА CAFFE D`ITALIA — САМАМУ БАДЗЁРАМУ ГУЛЬЦУ МАТЧУ
Партнёр футбольнага клуба "Дынама-Мінск" — CAFFE D`ITALIA ўручыў узнагароду па выніках нядзельнага чэмпіянатнага паядынку, у якім "бела-сінія" аказаліся мацнейшымі за "Шахцёр" (1:0).
Самым бадзёрым гульцом матчу быў прызнаны Дзяніс ШПАКОЎСКІ. Для падтрымання такога ж бадзёрага духу, канцэнтрацыі і рэакцыі наш брамнік атрымаў у падарунак кавамашыну CAFFE D`ITALIA.