"ГОМЕЛЬ" — "ДЫНАМА"-БДУФК: 17 МАЯ Ў 15.00
У сераду, 17 мая, "Дынама"-БДУФК стартуе ў жаночым Кубку краіны-2023 — змагацца ў межах 1/4 фіналу належыць з "Гомелем". Паядынак адбудзецца ў паўднёва-ўсходнім абласным цэнтры, на стадыёне СДЮШАР-8 (вул. Сожская, 1А), і пачнецца ў 15.00.
Нагадаем, што менш за тры тыдні таму каманда Юрыя Малеева адолела таго ж суперніка ў выязной чэмпіянатнай сустрэчы — 10:0.
Заўтра нашы дзяўчаты згуляюць у бірузовых майках і трусах (брамнік — цалкам у жоўтым).
Супрацьстаянне абслужыць брыгада арбітраў на чале з Вольгай Блоцкай з Маладзечна, асіставаць якой стануць магілеўчанкі Дар’я Аметава і Аліна Адзінцова. Чацвёрты суддзя — Яўген Есьман (Гомель). Інспектар матчу — Віталь Малюцін (Магілёў).
Жывая трансляцыя даступна на Youtube-канале WF Belarus.