ФЁДАР ЛАПАВУХАЎ З’ЕЗДЗІЎ ДА АЛІМАРДОНА ШУКУРАВА
Пасля сённяшняй трэніроўкі галкіпер мінскага "Дынама" Фёдар ЛАПАВУХАЎ адправіўся ў Гродна, каб сустрэцца з хаўбекам "Нёмана" Алімардонам Шукуравым, якому нанёс пашкоджанне ў чэмпіянатным паядынку 29 красавіка.
Футбаліст нашай каманды зноў выразіў самыя шчырыя шкадаванні з нагоды таго, што адбылося, падрабязна распытаў Алімардона пра стан здароўя, а таксама пазычыў максімальна хуткага вяртання на поле.