ДЫНАМАЎЦЫ ЎСКЛАЛІ КВЕТКІ Ў ЗАЛІ ПЕРАМОГІ
Сёння гульцы, трэнерскі штаб і кіраўніцтва мінскага "Дынама" прыехалі ў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, каб напярэдадні Дня Вялікай Перамогі ўшанаваць памяць мільёнаў савецкіх грамадзян, якія загінулі ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
"Бела-сінія" ўсклалі кветкі ў Залі Перамогі, якая сімвалічна завяршае экспазіцыю музея — тут на мармурных плітах увекавечаны імёны 2142 Герояў Савецкага Саюза, прыведзены назвы частак і злучэнняў франтоў, партызанскіх брыгад і атрадаў, якія ўдзельнічалі ў вызваленні нашай зямлі.
Футбольны клуб "Дынама-Мінск" памятае!