"ДЫНАМА-МІНСК" — "ШАХЦЁР": КАРЫСНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ
Нядзеля, 7 мая, — дзень, калі падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі адкрыюць праграму дамашніх паядынкаў у межах айчыннай найвышэйшай лігі-2023 на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" (вул. Кірава, 8/6). У суперніках — салігорскі "Шахцёр", наймацнейшы клуб краіны папярэдніх трох гадоў. Стартавы свісток у топ-змаганні празвучыць у 16.00.
КВІТКІ
Кошт квіткоў традыцыйны для гэтага сезона — 5-10 рублёў. Спосабы набыцця таксама звычныя:
- на Ticketpro;
- у любым з пунктаў продажу кампаніі па ўсёй рэспубліцы;
- у фан-шопе на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" (сектар D24; штодня з 11.00 да 20.00).
У дзень матчу — у касах ля гістарычнай аркі арэны (з 11.00 да 17.00).
Для прыхільнікаў "гарнякоў" выдзелены сектары В12 і В13.
НАДВОР’Е
Паслязаўтра днём у сталіцы будзе воблачна без ападкаў — з тэмпературай +10+12 градусаў.
ДОПУСК ЗАЎЗЯТАРАЎ
Абодва ўваходы на стадыён — з боку вул. Кірава — расчыняць дзверы ў 14.00. З таго ж часу будзе запушчана вялікая і гасцінная фан-зона.
ФОРМА
Наша каманда выйдзе на поле ў сініх майках і трусах (брамнік — цалкам у чырвоным).
СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ
Прызначэнне на гульню атрымала брыгада арбітраў на чале з Амінам Кургхелі, асістэнтамі якога стануць Віктар Гецікаў (абодва — Гомель) і Антон Палуянаў (Мазыр). Чацвёрты суддзя — Ілля Лашук (Узда).
Інспектар матчу — Георгій Вярбіцкі (Мінск).
Дэлегат АБФФ — Сергей Ільіч (Мінск).
ТРАНСЛЯЦЫЯ
У жывым эфіры сустрэчу пакажа тэлеканал "Беларусь 5". Анлайн назіраць за развіццём падзей можна на сайце tvr.by і Youtube-канале АБФФ (толькі за межамі краіны).
ДУБЛЁРЫ
Рэзервовыя склады згуляюць у панядзелак, 8 мая, на стадыёне "Дынама-Юні" (вул. Вышалескага, 4А). Пачатак у 13.00.