Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

"ДЫНАМА-МІНСК" — "ЭНЕРГЕТЫК"-БДУ: ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ

19.05.2023

Нядзеля, 21 мая, — дата чарговага паядынку падначаленых Вадзіма Скрыпчанкі на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" (вул. Кірава, 8/6). Гэтым разам прымаць належыць "Энергетык"-БДУ ў межах 9-га тура чэмпіянату Беларусі-2023 ў найвышэйшай лізе. Пачатак у 19.00.

КВІТКІ

Кошт квіткоў нязменны: 5-10 рублёў — на трыбуны і 30 рублёў — у VIP-ложу.

Набывайце зручным для сябе спосабам:

- на Ticketpro

- у любым з пунктаў продажу кампаніі па ўсёй краіне

- у фан-шопе на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" (сектар D24; штодня з 11.00 да 20.00)

У дзень матчу — у касах ля гістарычнай аркі арэны (з 15.00 да 20.00).

Для прыхільнікаў "Энергетыка"-БДУ выдзелены сектары В12 і В13.

НАДВОР’Е

Паслязаўтра ўвечары ў цэнтры сталіцы будзе малавоблачна, ападкаў не чакаецца — пры тэмпературы +17+19 градусаў.

ДОПУСК ЗАЎЗЯТАРАЎ

Уваход на стадыён праз гістарычную арку па вул. Кірава адкрыецца ў 17.30. Тады ж для наведвальнікаў стане даступнай фан-зона.

ФОРМА

Нашы хлопцы згуляюць у сініх майках і трусах (брамнік — цалкам у чырвоным).

СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ

Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў на чале з мінчанінам Дзмітрыем Дзмітрыевым, асіставаць якому будуць Дзяніс Емельянчыкаў (Гомель) і Антон Палуянаў (Мазыр). Чацвёрты суддзя — Кірыл Апановіч (Мінск).

Інспектар матчу — Ігар Крук (Маладзечна).

Дэлегат АБФФ — Сяргей Вітушка (Мінск).

ТРАНСЛЯЦЫЯ

У жывым эфіры супрацьстаянне пакажа тэлеканал "Беларусь 5". З-за межаў рэспублікі назіраць за развіццём падзей можна на Youtube-канале АБФФ.

ДУБЛЁРЫ

Рэзервовыя склады пазмагаюцца ў панядзелак, 22 мая, на стадыёне "Дынама-Юні" (вул. Вышалескага, 4А). Стартавы свісток прагучыць у 12.00.