"ДЫНАМА"-БДУФК — "МІНСК": 21 МАЯ Ў 14.00
У нядзелю, 21 мая, на стадыёне "Дынама-Юні" (вул. Вышалескага, 4А) адбудзецца цэнтральны паядынак першага кола жаночага чэмпіянату краіны-2023 — "Дынама"-БДУФК і "Мінск" пазмагаюцца ў межах 10-га тура. Стартавы свісток прагучыць у 14.00.
Зараз каманды рухаюцца па дыстанцыі са стаадсоткавым вынікам. Спадзяемся, працягнуць пераможны ход здолеюць менавіта нашы дзяўчаты, якім патрэбна падтрымка заўзятараў. Запрашаем на трыбуны!
Войска Юрыя Малеева згуляе ў сініх майках і трусах (галкіпер — цалкам у чорным).
Дэрбі абслужыць брыгада арбітраў на чале з Віктарам Шымусікам, асістэнтамі стануць Аляксей Вайцяшонак (абодва — Асіповічы) і Аляксандр Банцееў (Бабруйск). Чацвёрты суддзя — Віталь Палтаржыцкі (Чэрвень). Інспектар матчу — Генадзь Ляўчук (Брэст). Дэлегат АБФФ — Ілона Ткач (Мінск).
У жывым эфіры за вельмі важнай для таблічнай гонкі сустрэчай назірайце на Youtube-канале WF Belarus.