ДУШАН БАКІЧ — НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ МАТЧУ З "ШАХЦЁРАМ"
Па сканчэнні чэмпіянатнай бойкі з салігорскімі "гарнякамі" ў Душана БАКІЧА ўзнікла нямала падстаў для радасці. Мінскія дынамаўцы святкавалі вельмі каштоўную вікторыю 1:0 над дзейсным уладальнікам тытула, а сам 24-гадовы чарнагорскі форвард быў прызнаны найлепшым гульцом матчу ў складзе сваёй каманды.
І атрымаў у якасці падарунка вялікі мясны бокс ад Маладзечненскага мясакамбіната — нашага надзейнага партнёра, які традыцыйна ўзнагароджвае пераможцу ў гэтай намінацыі.