Наступны матч БАТЭ 25 лістапада (20:00) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ДУБЛЁРЫ "ДЫНАМА-МІНСК" РАЗГРАМІЛІ "ГАРНЯКОЎ"

08.05.2023

Першынство дублёраў-2023. Матч 7-га тура

ДЫНАМА-МІНСК-д — ШАХЦЁР-д (САЛІГОРСК) — 6:2 (1:0)
МІНСК. 8 мая. Стадыён "Дынама-Юні". Пачатак у 13.00. 50 гледачоў.
СУДДЗІ: І.Ляшук (Узда), В.Царэвіч (Бярозаўка), Д.Утоўка (Гродна).
ДЫНАМА-МІНСК-д: Сіненка, Холадаў (Аляксандраў, 94+), Калінін, Дубатоўка, Лузан (Апяцёнак, 50), Кролік, Ніжнік (к) (Туравец, 94+), Адах Ома (Мельнічэнка, 64), Давыскіба (Краўчанка, 72), Хавалка, Арлоў (Сакалоўскі, 87).
Запасны: Пятрашка.
ШАХЦЁР-д: Малашчыцкі (Стош, 46), Шасцілоўскі, Лукашэвіч, Нікалаевіч (В.Кабышаў, 74), Кавалевіч (Буланаў, 72), Плакса, Зянькоў (Зыль, 46; Капацкі, 85), А.Кабышаў, Убайдулаеў (Кунскі, 41), Свірыдзенка, Шаплыка (Варкулевіч, 79).
ГАЛЫ: 1:0 — Ніжнік (13, пас — Кролік). 1:1 — Кавалевіч (48). 1:2 — Кавалевіч (68). 2:2 — Арлоў (70, пас — Ніжнік). 3:2 — Хавалка (83, пас — Краўчанка). 4:2 — Краўчанка (85). 5:2 — Ніжнік (93+, пас — Сакалоўскі). 6:2 — Хавалка (94+, пас — Краўчанка).
На 53-й хвіліне Давыскіба не рэалізаваў пенальці (вышэй за вароты).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Лукашэвіч (39), Давыскіба (46+), Плакса (65), Мельнічэнка (88).