АРЦЁМУ БЫКАВУ ЎРУЧЫЛІ КАВАМАШЫНУ CAFFE D`ITALIA
Па выніках нядзельнага матчу мінскага "Дынама" з "Энергетыкам"-БДУ (2:0) партнёр нашага клуба — CAFFE D`ITALIA ўзнагародзіў самага бадзёрага гульца ў складзе "бела-сініх".
Такім прызнаны Арцём БЫКАЎ, які прадэманстраваў высокі ўзровень футбола, добрыя ваярскія якасці — і павёз дадому кавамашыну CAFFE D`ITALIA.
Адзначым, што класны падарунак вопытнаму паўабаронцу ўручыў Ігар Чаргінец — генеральны дырэктар авіякампаніі "Белавіа", яшчэ аднаго надзейнага партнёра ФК "Дынама-Мінск".