АНКЕТА ДЛЯ ЗАЎЗЯТАРАЎ МІНСКАГА "ДЫНАМА"
ФК "Дынама-Мінск" для больш дэталёвага вывучэння ўласнай аўдыторыі праводзіць шэраг мерапрыемстваў, адным з якіх з’яўляецца анкетаванне заўзятараў.
Просім удзяліць дзясятак хвілін — і адказаць на паўсотні пытанняў, што, у прыватнасці, дазволіць нашаму клубу ў далейшым удасканальваць якасць абслугоўвання на матчах і ўвогуле лепей прадстаўляць сярэднестатыстычны партрэт свайго прыхільніка.