АНДРЭЙ РЫЛАЧ — НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ МАТЧУ З "ЭНЕРГЕТЫКАМ"-БДУ
Надзейны партнёр нашага клуба — Маладзечненскі мясакамбінат працягвае ўзнагароджваць найлепшых гульцоў у складзе "бела-сініх" па выніках кожнага дамашняга матчу.
Гэтым разам бокс з мяснымі дэлікатэсамі атрымаў паўабаронца Андрэй РЫЛАЧ, які на 69-й хвіліне стаў аўтарам галявога паса ў атацы з фінішным трапным стрэлам Уладзіслава Марозава.
Нагадаем, што сёння мінскае "Дынама" святкавала перамогу над "Энергетыкам"-БДУ — 2:0 у межах 9-га тура чэмпіянату краіны-2023 ў найвышэйшай лізе.