100 ФУТБОЛАК "ДЫНАМА" — У ПАДАРУНАК ЗАЎЗЯТАРАМ!
У нядзелю, 7 мая, падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі дома пазмагаюцца з "Шахцёрам" у самым чаканым і важным паядынку 7-га тура чэмпіянату Беларусі-2023 ў элітным дывізіёне. Пачатак у 16.00.
Ужо з 14.00 на тэрыторыі Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама" — справа ад увахода праз гістарычную арку — будзе працаваць зона актыўнасці тытульнага партнёра нашага клуба кампаніі Winline, якая падрыхтавала для заўзятараў шыкоўны падарунак. Сваіх уладальнікаў знойдуць 100 бясплатных футболак "бела-сініх"!
Умовай для атрымання класнага прыза з’яўляецца рэгістрацыя ў прыладзе Winline.
Звяртаем увагу: пры сабе неабходна мець пашпарт, а рэгістрацыя магчыма толькі з 21 года.
Прыходзьце загадзя, прымерайце гульнявую майку любімай каманды, знаёмцеся з зорным блогерам Эльханам — і горача падтрымлівайце "Дынама" ў супрацьстаянні з прынцыповым супернікам!
Чакаем усіх на матчы!