Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ЗБОРНАЯ БЕЛАРУСІ U19 НЕ ПРАБІЛАСЯ Ў ЭЛІТНЫ РАЎНД

21.11.2023

У Турцыі завяршыліся баталіі ў межах групы 8 кваліфікацыйнага турніру EURO’2024 U19, дзе спаборнічаў квартэт каманд, сфармаваных з футбалістаў не старэйшых за 2005 год нараджэння.

Юніёрская зборная нашай краіны, на жаль, не заваявала пуцёўку ў элітны раўнд, куды трапляла пара наймацнейшых. Падначаленым Міхаіла Мархеля для вырашэння задачы хапала нічыей у заключным супрацьстаянні з паўночнымі суседзямі, вось толькі здарылася крыўдная асечка…

У гэтых паядынках былі задзейнічаны два прадстаўнікі мінскага "Дынама" — брамнік Іван ШЫМАКОВІЧ і нападнік Трафім МЕЛЬНІЧЭНКА. А абаронца Мацвей ДУБАТОЎКА назіраў за развіццём падзей з лаўкі запасных.

15.11. БЕЛАРУСЬ U19 — Грэцыя U19 — 1:0 (Шымаковіч правёў увесь матч, Мельнічэнку замянілі на 77-й хвіліне)

18.11. Турцыя U19 — БЕЛАРУСЬ U19 — 3:1 (Шымаковіч правёў увесь матч, Мельнічэнка адпрацаваў ад званка да званка, зрабіў выніковы пас, атрымаў папярэджанне на 77-й)

21.11. Літва U19 — БЕЛАРУСЬ U19 — 2:0 (Шымаковіч правёў увесь матч, Мельнічэнка адпрацаваў ад званка да званка, атрымаў папярэджанне на 56-й)

 

Г

В

Н

П

М

А

Турцыя U19

3

3

0

0

7-2

9

Літва U19

3

1

0

2

4-5

3

Грэцыя U19

3

1

0

2

2-3

3

БЕЛАРУСЬ U19

3

1

0

2

2-5

3