З "ШЫННІКАМІ" ЗГУЛЯЕМ НА СТАДЫЁНЕ ІМЯ ПРАКАПЕНКІ
Зацверджана змяненне месца правядзення паядынку 29-га тура чэмпіянату краіны-2023 ў найвышэйшай лізе паміж "Белшынай" і мінскім "Дынама".
Супернікі сустрэнуцца ў нядзелю, 26 лістапада, у Бабруйску, на полі са штучным пакрыццём стадыёна імя Аляксандра Пракапенкі (вул. Інтэрнацыянальная, 47Б). Пачатак у 13.00.
Такое рашэнне выклікана цяжкімі ўмовамі надвор’я і нездавальняльным станам газона на стадыёне "Спартак".
Для заўзятараў "бела-сініх" выдзелена Ўсходняя трыбуна. Уваход вольны.