З ДНЁМ НАРАДЖЭННЯ, ВАДЗІМ ВІКТАРАВІЧ!
У нядзелю, 26 лістапада, 48 гадоў спаўняецца Вадзіму СКРЫПЧАНКУ — галоўнаму трэнеру "бела-сініх", які толькі за год працы назаўжды ўпісаў сябе ў гісторыю нашага клуба.
Пра тое можна смела сцвярджаць пасля фінальнага свістка выязнога паядынку з "Белшынай" (4:0), які стаў для мінскага "Дынама" чэмпіёнскім — заваяваны першы пачынаючы з 2004 года трафей.
Вадзім Скрыпчанка зрабіў велізарны ўнёсак у дасягненне такога выніку — пабудаваў класны калектыў, паставіў якасную гульню, сваімі эмоцыямі, прагай да перамог пастаянна падтрымліваў у падначаленых максімальна высокі градус матывацыі. Заслужанай узнагародай з’явіўся жаданы тытул.
Вадзім Віктаравіч, разам з заўзятарамі віншуем вас і зычым здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў ва ўсім! Няхай кожны ваш дзень нараджэння будзе залатым!