Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ЮНАКІ "БЕЛА-СІНІХ" ЗГУЛЯЛІ ЎНІЧЫЮ Ў ГЕРМАНІІ

29.11.2023

Юнацкая ліга УЕФА-2023/24

"Шлях пераможцаў нацыянальных чэмпіянатаў". 2-і раўнд. Першы матч

МАЙНЦ U19 (ГЕРМАНІЯ) — ДЫНАМА-МІНСК U19 — 1:1 (0:1)
МАЙНЦ. 29 лістапада. "Брухвегштадыён". Пачатак у 20.30. 2250 гледачоў.
СУДДЗІ: Я.Махалек, М.Паданы, Я.Дахналек (усе — Чэхія).
МАЙНЦ U19: Цутэр, Азакір, Павішыч, Шульц, Углянін, Аман, Глайбер (к), Дардары, Марцінавіч (Харозавіч, 46), Віснэт (Мустафа, 46), Кляіч (Калемба, 74).
Запасныя: Мітравіч, Нойкірх, Энгель, Турэ.
ДЫНАМА-МІНСК U19: Шымаковіч, Дубатоўка, Апяцёнак, Кролік (к), Чарняўскі, Сакалоўскі, Краўчанка, Будзько, Дубовік (Аляксандраў, 86), Арлоў (Васкабойнікаў, 90), Мельнічэнка (Бандарэнка, 79).
Запасныя: Ярашэвіч, Белавус, Лукашэнка, Жэчка.
ГАЛЫ: 0:1 — Мельнічэнка (13, пас — Сакалоўскі). 1:1 — Глайбер (50).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Шульц (65), Сакалоўскі, Павішыч, Бандарэнка (усе — 92+). 

Фота: прэс-служба ФК "Майнц"