ЯСКРАВА АДСВЯТКУЕМ ЧЭМПІЁНСТВА Ў ЗАЛАТОЙ ФОРМЕ!
У супрацьстаянні 30-га тура айчыннага элітнага дывізіёна-2023 з "Тарпеда"-БелАЗам мінскія дынамаўцы згуляюць у эксклюзіўных майках залатога колеру, распрацаваных сумесна з тытульным партнёрам нашага клуба — кампаніяй Winline.
Такім чынам падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі адсалютуюць датэрміноваму заваяванню доўгачаканага чэмпіёнскага тытула.
Але і ў заўзятараў будзе ўнікальная магчымасць атрымаць гэтыя футболкі. Прыходзьце перад матчам у фан-зону Winline, якая адкрыецца на стадыёне "Дынама-Юні" ў суботу, 2 снежня, у 12.30.
Давайце адзначым завяршэнне сезона разам — масштабна і пазітыўна! Запрашаем усіх на матч! Уваход вольны.
Наяўнасць пры сабе пашпарта абавязкова! Суадносна з заканадаўствам, стаць кліентамі бетынгавых кампаній могуць асобы не старэйшыя за 21 год.