Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ЯШЧЭ АДНА "СУХАЯ" ПЕРАМОГА НАШЫХ РЭЗЕРВІСТАЎ

1.11.2023

Першынство дублёраў-2023

Перанесены матч 24-га тура

ЭНЕРГЕТЫК-БДУ-д (МІНСК) — ДЫНАМА-МІНСК-д — 0:3 (0:0)
МІНСК. 1 лістапада. Стадыён РЦАР БДУ. Пачатак у 14.00. 60 гледачоў.
СУДДЗІ: М.Глякаў, В.Абраменкаў, Д.Галавач (усе — Віцебск).
ЭНЕРГЕТЫК-БДУ-д: Кляшчук (Казлоўскі, 72), Кананчук (Глацько, 46), Карпеня, Чуль (Далідовіч, 56), Алай (к), Маніонгі, Качур, Маркевіч (Старавойтаў, 78), Гоманаў (Саўчанка, 56), Гаўрыльчук, Шкатулаў (Барысевіч, 61).
Запасны: Вайтовіч.
ДЫНАМА-МІНСК-д: Шымаковіч, Туравец, Дубатоўка, Кролік (к), Чарняўскі, Лісоўскі (Апяцёнак, 46), Сакалоўскі, Краўчанка, Аляксандраў, Будзько (Бекарэвіч, 88), Мельнічэнка (Васкабойнікаў, 65).
Запасныя: Ярашэвіч, Казакоў, Дубовік.
ГАЛЫ: 0:1 — Будзько (49, пас — Сакалоўскі). 0:2 — Будзько (62, пас — Сакалоўскі). 0:3 — Васкабойнікаў (89, пас — Краўчанка).
На 44-й хвіліне Будзько не реалізаваў пенальці (Кляшчук парыраваў).
ПАПЯРЭДЖАННЕ: Шкатулаў (5), Карпеня (21), Сакалоўскі (63).
ВЫДАЛЕННЕ: Карпеня (87, за другое папярэджанне).